PrivChat

гутарка пра тэхналогіі, правы чалавека,
і свабоду інтэрнэту, падрыхтаваная Праектам Tor

PrivChat – гэта серыя мерапрыемстваў па зборы сродкаў для Праекту Tor. У рамках PrivChat мы даем вам важную інфармацыю пра тое, што адбываецца ў сферы тэхналогіяў, правоў чалавека і свабоды інтэрнэту, запрашаючы экспертаў да камунікавання з нашай супольнасцю.

Удзел у PrivChat бясплатны. Калі вам карысныя гэтыя мерапрыемствы і вам падабаецца Tor, падумайце аб тым, каб стаць штомесячным донарам . Надзейная, прадказальная падтрымка - лепшы спосаб захаваць трываласць і стабільнасць Tor.

Наша мэта ў PrivChat – стварыць двухбаковую сістэму падтрымкі. Вы атрымаеце доступ да інфармацыі ад вядучых спецыялістаў, якія думаюць і працуюць над пытаннямі канфідэнцыяльнасці, тэхналогій і правоў чалавека. А праект Tor дзякуючы вашай падтрымцы стане больш гнуткім у сваім развіцці, што дазволіць нам хутчэй рэагаваць на ўсё большыя пагрозы сачэння і цэнзуры (і праводзіць больш PrivChat)!


PrivChat з Tor

Раздзел #6 - Канфідэнцыйнасць - гэта права чалавека

12/15 ∙ 19:00 UTC ∙ 14:00 Eastern ∙ 11:00 Pacific ∙ @torproject YouTube channel

Адсочваць

Канфідэнцыяльнасць - гэта абарона таго, што робіць нас людзьмі: нашых паўсядзённых паводзін, нашай асобы, нашых страхаў, нашых адносін і нашых уразлівасцяў. Кожны чалавек заслугоўвае недатыкальнасці прыватнага жыцця. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый нават замацавала права на прыватнае жыццё ў якасці аднаго з правоў чалавека ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў 1948 годзе. Аднак урады, карпарацыі і іншыя магутныя структуры ўвесь час перашкаджаюць нам у рэалізацыі нашага права на прыватнае жыццё, ажыццяўляючы сачэнне, маніторынг і адсочванне.

Актывісты, праваабаронцы, прадстаўнікі меншасцяў і людзі, якія пратэстуюць за перамены, часта становяцца аб'ектамі такога сачэння, такім чынам, маюць унікальнае ўяўленне аб крытычнай важнасці канфідэнцыйнасці і ананімнасці ў інтэрнэце.

У гэтым выпуску PrivChat мы сабралі групу ўдзельнікаў, якія маюць непасрэдны досвед працы ў якасці актывістаў ці супрацоўнічаюць з актывісцкімі групамі, якія раскажуць пра свой досвед у галіне назірання і прыватнасці:

Далучайцеся да Алі Гараві, старэйшага спецыяліста па праграмах Шведскага агенцтва міжнароднага развіцця; Надзі Талаконнікавай, мастачкі, актывісткі і заснавальніцы гурта Pussy Riot; і Нікаласа Мерыла, заснавальніка і выканаўчага дырэктара Інстытута Calyx, каб абмеркаваць свой досвед сутыкнення з назіраннем і тое, чаму барацьба за прыватнасць з'яўляецца ключавым элементам забеспячэння правоў чалавека для ўсіх.

У якасці вядучай і мадэратара да нас далучыцца Сіндзі Кон, выканаўчы дырэктар EFF.

Хост

Cindy Cohn

Выканаўчы дырэктар, Electronic Frontier Foundation

Сіндзі Кон - выканаўчы дырэктар Фонду электронных рубяжоў. У 2000–2015 гг. яна займала пасаду юрыдычнага дырэктара EFF, а таксама галоўнага юрысконсульта. У 1993 г. яна была вядучым юрыстам EFF у справе Bernstein v. Dept. of Justice, у якой паспяхова аспрэчвалася Першая папраўка да абмежаванняў на экспарт крыптаграфіі з ЗША. Сярод іншых узнагарод спадарыня Кон была ўключаная ў спіс TheNonProfitTimes 2020 Power & Influence TOP 50, а ў 2018 г. Forbes уключыў спадарыню Кон у лік 50 найлепшых жанчын Амерыкі ў сферы тэхналогіяў. У 2013 годзе часопіс The National Law Journal назваў спадарыню Кон адным са 100 самых уплывовых юрыстаў Амерыкі, адзначыўшы: "Калі Вялікі Брат назірае, то яму лепш асцерагацца Сіндзі Кон."

Удзельнікі

Алі Гараві

Старшы спецыяліст па праграмах, Шведскае агенцтва міжнароднага развіцця

Алі Гараві больш за 18 гадоў з'яўляецца лідарам у галіне фасілітацыі, настаўніцтва і стратэгічнага суправаджэння арганізацыяў праваабаронцаў, а таксама суаўтарам кнігі "Халістычная бяспека - кіраўніцтва для праваабаронцаў". Ён дапамагаў у распрацоўцы і рэалізацыі праграм, якія прадугледжваюць доўгатэрміновае міждысцыплінарнае суправаджэнне праваабарончых арганізацыяў для забеспячэння іх устойлівасці і стратэгічнага поспеху. Алі правёў фасілітацыю, навучанне і кансультаванне больш за 200 праектаў, арганізацыяў і фондаў у сферы абароны правоў чалавека і працаваў у гэтай якасці ў больш чым 50 краінах. Цяпер ён працуе старшым спецыялістам па праграмах у аддзеле Шведскага агенцтва міжнароднага развіцця (SIDA) па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека, спецыялізуючыся на свабодзе выказвання меркаванняў і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях.

Надзя Талаконнікава

Мастачка, актывістка, заснавальніца гурту Pussy Riot

Надзя Талаконнікава - канцэптуальная мастачка, актывістка, заснавальніца Pussy Riot - сусветнага фемінісцкага пратэснага арт-руху. Pussy Riot выступаюць за гендарную цякучасць, інклюзіўнасць, матрыярхат, каханне, смех, дэцэнтралізацыю, анархію і антыаўтарытарызм. Сёння сотні людзей адносяць сябе да супольнасці Pussy Riot. У 2012 годзе Надзю прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлення волі пасля антыпуцінскага выступу. Яна аб'явіла галадоўку ў знак пратэсту супраць жорсткіх умоваў утрымання і была адпраўленая ў сібірскую калонію, дзе ёй удалося захаваць творчую актыўнасць і разам са створанай ёю турэмнай панк-групай адправіцца на гастролі па сібірскім папраўчым лагерам. У 2018 годзе яна выпусціла кнігу "Чытай і бунтуй: Гід ад Pussy Riot па актывізме" Read and Riot: A Pussy Riot Guide to Activism). У 2021 годзе Pussy Riot далучыліся да арганізацыі PleasrDAO, якая выступае за ўзмацненне жаночага прадстаўніцтва ў прасторы НФТ.

Nicholas Merrill

Заснавальнік і выканаўчы дырэктар Інстытута Calyx

Нікалас Мерыл з'яўляецца заснавальнікам і выканаўчым дырэктарам Інстытуту Calyx. Да гэтага ў 1995 г. ён заснаваў камерцыйную кампанію Calyx Internet Access Corporation, адзін з першых камерцыйных інтэрнэт-правайдэраў, якія працавалі ў Нью-Ёрку. Яго дзейнасць накіраваная на абарону недатыкальнасці прыватнага жыцця і свабоды выказвання меркаванняў у інтэрнэце і ў тэлекамунікацыйнай галіне. Нік з'яўляецца лаўрэатам Медалі Свабоды ACLU\u2019 Roger Baldwin і Патрыятычнай прэміі Камітэта абароны Біля аб правах\u2019.

Вашы ахвяраванні робяць магчымай гэтую публікацыю і нашу працу ў Tor.

Лепшы спосаб падтрымаць нашу працу - стаць штомесячным донарам.

Рэдакцыі

PrivChat з Tor Раздзел # 5 - Абарона ад Pegasus

З удзелам Ліхіты, Эт'ена Мэн'е і Джона Скот-Рэйлтана. Вядоўца — Роджэр Дынгледын.

Штогод урады, праваахоўныя органы, вайскоўцы і карпарацыі ўкладваюць мільярды даляраў у стварэнне і набыццё шкоднасных праграм-шпіёнаў - праграмнага забеспячэння, прызначанага для ціхага пранікнення ў прыладу карыстальніка і прагляду яго змесціва без выяўлення зламыснікаў. У гэтым годзе праект Pegasus паказаў, што карыстальнікі гэтага віду шпіёнскага ПА, вядомага пад назвай Pegasus і створанага групай NSO, нацэліліся на тэлефоны тысяч людзей у больш чым 50 краінах свету, у тым ліку кіраўнікоў кампаніяў, палітыкаў, журналістаў і праваабаронцаў. У гэтым выпуску PrivChat далучайцеся да Ліхіты, Эцьена Мэйнера з Amnesty International і Джона Скота-Рэйлтана з Citizen Lab, якія абмяркоўваюць, як людзі могуць абараніць сябе, якія арганізацыі мы можам падтрымаць, каб спыніць злоўжыванне, і хто працуе над больш бяспечным, больш прыватным праграмным забеспячэннем, якому мы можам давяраць?

PrivChat з Tor Раздзел #4 - 25-годдзе Onion маршрутызацыі

З удзелам Роджэра Дындгледын, Ніка Мэт'юсана, Пола Сайверсана. Вядоўца — Габрыэла Коўлмен.

Адсвяткуйце 25-годдзе onion маршрутызацыі з Tor! 31 мая 2021 года спаўняецца 25 гадоў з дня першай публічнай прэзентацыі onion-маршрутызацыі ў Кембрыджы (Вялікабрытанія) на першым семінары па ўтойванні інфармацыі, арганізаваным Інстытутам Ісака Ньютана.

Запрашаем вас адзначыць гэты знамянальны дзень разам з намі, каб расказаць пра нараджэнне onion-маршрутызацыі, пра тое, як гэтая ідэя ператварылася ў Tor, і пра тое, як у выніку з'явіўся Праект Tor. Да нас далучацца Пол Сайверсан, адзін з аўтараў першага артыкулу пра onion-маршрутызацы., а таксама сузаснавальнікі Праекту Tor Роджэр Дынгледын і Нік Мэт'юсан.

Мы згадаем пра першыя дні стварэння сеткі onion-маршрутызацыі ў Ваенна-марской даследчай лабараторыі ЗША (NRL). (У тыя часы злучэнні праз onion-маршрутызатар праходзілі праз пяць вузлоў, а не праз тры вузлы, як зараз у Tor). Не сакрэт, што канцэпцыя onion-маршрутызацыі зарадзілася ў NRL (пра гэта гаворыцца на нашай старонцы гісторыі), але мы хочам расказаць яшчэ шмат цікавага пра тое, як нараджаўся Tor і да чаго мы прыйшлі за апошнія 25 гадоў.

PrivChat з Tor Раздзел #3 - Тоr пашырае правы чалавека

З удзелам Элісан Макрыны, Берхана Тэя і Рамі Рауфа. Вядоўца — Эд Сноўдэн.

Асноўнай місіяй праекта Tor з'яўляецца прасоўванне правоў і свабод чалавека шляхам стварэння і ўкаранення бясплатных тэхналогій ананімнасці і канфідэнцыяльнасці з адкрытым зыходным кодам. Людзі выкарыстоўваюць нашы тэхналогіі, а менавіта сетку Tor і браўзер Tor, па-рознаму. Tor выкарыстоўваюць інфарматары, якім патрэбен бяспечны спосаб данесці да грамадства інфармацыю аб правапарушэннях - інфармацыю, якую грамадства павінна ведаць, - не раскрываючы сваёй асобы. Tor выкарыстоўваецца актывістамі па ўсім свеце, якія змагаюцца супраць аўтарытарных урадаў і абараняюць правы чалавека, не толькі для забеспячэння сваёй бяспекі і ананімнасці, але і для абыходу цэнзуры ў Інтэрнэце, каб іх голас быў пачуты. Tor дазваляе мільёнам людзей абараніць сябе ў Інтэрнэце, незалежна ад таго, якімі прывілеямі яны валодаюць ці не валодаюць. У трэцім выпуску PrivChat мы запрашаем рэальных карыстальнікаў Tor, якія раскажуць пра тое, як Tor адыграў важную ролю для іх і іх працы па абароне правоў і свабод чалавека ва ўсім свеце.

PrivChat з Tor Раздзел #2 - Добрае, дрэннае і пачварнае ў абыходзе цэнзуры

З удзелам Феліцыі Антоніё, Урынды Бгандары, Сесіліі Баковіч і Артура Філасто. Вядоўца — Коры Дактораў.

З кожным годам цэнзура ў інтэрнэце ўзрастае ва ўсім свеце. Урады і прыватныя кампаніі маюць магутныя інструменты для абмежавання інфармацыі і прадухілення сувязі паміж людзьмі, ад блакавання на ўзроўні сеткі да агульнанацыянальнага адключэння інтэрнэту. Многія людзі, групы і арганізацыі праводзяць інавацыйную працу па вывучэнні, вымярэнні і барацьбе з інтэрнэт-цэнзурай - і яны дапамагаюць мільёнам людзей больш рэгулярна і бяспечна падлучацца да інтэрнэту. Нягледзячы на гэтыя поспехі, мы сутыкаемся з добра фінансаванымі праціўнікамі, якія могуць выдаткаваць мільярды долараў на механізмы цэнзуры, і гонка ўзбраенняў працягваецца. Другі выпуск PrivChat з Tor будзе пра Добрае, Дрэннае і Пачварнае, што адбываецца ў першых шэрагах абыходу цэнзуры. У свеце, дзе цэнзурная тэхналогія становіцца ўсё больш складанай і купляецца і прадаецца паміж краінамі, расце і наша крэатыўнасць, каб вымераць цэнзуру і стварыць інструменты для яе абыходу, а таксама гатоўнасць людзей даць адпор. Але ці дастаткова гэтага? Якія бар'еры стаяць перад людзьмі і арганізацыямі, якія змагаюцца за свабоду Інтэрнэту?

PrivChat з Tor Раздзел #1 - Канфідэнцыйнасць у Інтэрнэце ў 2020 годзе: Актывізм і COVID-19

З удзелам Кармелы Транкоса, Дэніэла Кана Гілмара і Мэта Мітчэла. Вядоўца — Роджэр Дынгледын.

Калі пандэмія віруса COVID-19 ахапіла большасць краін свету, урады многіх дзяржаў шукалі тэхналогіі адсочвання шляхоў распаўсюджвання віруса для барацьбы з пандэміяй. Практыка і тэхналогіі адсочвання кантактаў выклікалі мноства пытанняў, якія датычацца недатыкальнасці прыватнага жыцця, у прыватнасці: ці можна адсачыць вірус, пры гэтым захоўваючы недатыкальнасць прыватнага жыцця людзей? Зараз на фоне паўстання ў ЗША супраць сістэмнага расізму, за якім рушылі ўслед пратэсты па ўсім свеце, галоўнае пытанне аб адсочванні кантактаў, канфідэнцыяльнасці і сачэнні становіцца крытычна важным. Ці можна выкарыстоўваць тэхналогію, якая прымяняецца для адсочвання віруса, для адсочвання пратэстоўцаў? І ці будзе яна выкарыстоўвацца? У рамках нашага першага PrivChat праект Tor запрашае трох выдатных гасцей, якія пагутараць з намі пра канфідэнцыйнасць у гэтым кантэксце.