PrivChat

гутарка пра тэхналогіі, правы чалавека,
і свабоду інтэрнэту, падрыхтаваная Праектам Tor

PrivChat – гэта серыя мерапрыемстваў па зборы сродкаў для Праекту Tor. У рамках PrivChat мы даем вам важную інфармацыю пра тое, што адбываецца ў сферы тэхналогіяў, правоў чалавека і свабоды інтэрнэту, запрашаючы экспертаў да камунікавання з нашай супольнасцю.


Раздзел #4 - 25-годдзе Onion маршрутызацыі

Адсочваць

Адсвяткуйце 25-годдзе onion маршрутызацыі з Tor!

31 мая 2021 года спаўняецца 25 гадоў з дня першай публічнай прэзентацыі onion-маршрутызацыі ў Кембрыджы (Вялікабрытанія) на першым семінары па ўтойванні інфармацыі, арганізаваным Інстытутам Ісака Ньютана.

Запрашаем вас адзначыць гэты знамянальны дзень разам з намі, каб расказаць пра нараджэнне onion-маршрутызацыі, пра тое, як гэтая ідэя ператварылася ў Tor, і пра тое, як у выніку з'явіўся Праект Tor. Да нас далучацца Пол Сайверсан, адзін з аўтараў першага артыкулу пра onion-маршрутызацы., а таксама сузаснавальнікі Праекту Tor Роджэр Дынгледын і Нік Мэт'юсан.

Мы ўспомнім першыя дні стварэння сеткі onion маршрутызацыі ў Ваенна-марской даследчай лабараторыі ЗША (NRL). (У тыя часы злучэнні праз onion маршрутызатар праходзілі праз пяць вузлоў, а не праз тры вузлы, як зараз у Tor). Не сакрэт, што канцэпцыя onion (цыбульнай) маршрутызацыі зарадзілася ў NRL (пра гэта гаворыцца на нашай старонцы гісторыі), але мы хочам расказаць яшчэ шмат цікавага аб тым, як зараджаўся Tor і да чаго мы прыйшлі за апошнія 25 год.

Габрыела Коўлман - антраполаг, аўтар і член савета дырэктараў Tor - выступіць у якасці вядучай і мадэратара. Далучайцеся да нас на святочны выпуск PrivChat, прысвечаны 25-годдзю onion маршрутызацыі.

Хост

Gabriella Coleman

Прафесар @ McGill, сябра рады дырэктараў Tor

Габрыела (Біела) Коўлман узначальвае кафедру Вулфа па навуковай і тэхналагічнай пісьменнасці ва Універсітэце McGill. Яе адукацыя антраполага ахоплівае палітыку, культуру і этыку хакерства. Яна з'яўляецца аўтарам дзвюх кніг пра кампутарных хакераў, а таксама заснавальніцай і рэдактарам Hack_Curio, відэапартала пра хакерскую культуру (вы можаце даведацца больш пра праект тут). Цяпер яна працуе над кнігай-эсэ пра хакераў і дзяржаву, і яна выступіць з матэрыяламі з кнігі лекцый Генры Моргана 2020 года.

Яе першая кніга Coding Freedom: The Ethics and Aesthetics of Hacking была апублікаваная ў 2013 годзе ў выдавецтве Princeton University Press. Затым яна апублікавала Hacker, Hoaxer, Whistleblower, Spy: The Many Faces of Anonymous (Verso, 2014), якую прылічылі да Лепшых кніг 2014 года па версіі Kirkus Reviews Кніга была ўзнагароджаная Прэміяй Diana Forsythe Амерыканскай антрапалагічнай асацыяцыі.

Прыхільная грамадскай этнаграфіі, яна рэгулярна прадстаўляе свае працы розным гледачам, выкладае на курсах бакалаўрыяту і магістратуры і піша для папулярных СМІ, у тым ліку New York Times, Slate, Wired, MIT Technology Review, Huffington Post і Atlantic. Яна ўваходзіць у савет дырэктараў Праекта Tor.

CV, кантактную інфармацыю, уключаючы PGP-ключ, і фатаграфіі ў добрай якасці можна знайсці тут.

Удзельнікі

Roger Dingledine

Прэзідэнт і сузаснавальнік Праекту Tor

Роджэр Дынгледын - прэзідэнт і сузаснавальнік праекту Tor, некамерцыйнай арганізацыі, якая распрацоўвае бясплатнае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам для абароны людзей ад сачэння, цэнзуры і назірання ў інтэрнэце. Ён працуе з журналістамі і актывістамі на шматлікіх кантынентах, дапамагаючы ім зразумець і абараніць сябе ад пагрозаў, з якімі яны сутыкаюцца. Roger быў абраны часопісам MIT Technology Review у лік 35 лепшых інаватараў ва ўзросце да 35 гадоў, стаў суаўтарам дакумента па распрацоўцы Tor, які атрымаў узнагароду Usenix Security "Test of Time", а таксама быў прызнаны часопісам Foreign Policy адным са 100 лепшых глабальных мысляроў.

Nick Mathewson

Галоўны архітэктар сеткі і сузаснавальнік Праекту Tor

Ён з'яўляецца адным з першапачатковых распрацоўнікаў Tor і экспертам у галіне ўкаранення тэхналогіяў ананімнасці. Ён пачаў займацца праграмаваннем Tor у 2002 годзе, у 2007 годзе стаў галоўным распрацоўнікам, а ў 2012 годзе – вядучым архітэктарам праграмнага забеспячэння. Нік адыграў важную ролю ў напісанні ўсёабдымных спецыфікацыяў пратаколаў Tor, якія дазволілі даследнікам абапірацца на трывалы падмурак і забяспечылі магчымасць шматлікіх незалежных рэалізацыяў пратаколаў Tor.

Paul Syverson

Матэматык, Ваенна-марская даследчая лабараторыя ЗША

Вынаходнік onion-маршрутызацыі, стваральнік Tor, аўтар адной кнігі і больш як сотні рэфераваных артыкулаў, старшыня шматлікіх канферэнцыяў па бяспецы і канфдэнцыйнасці, пачатковец-раварыст на аднаколавым ровары, мае некалькі вышэйшых навуковых ступеняў па філасофіі і матэматыцы. Пол - адзін з заснавальнікаў сімпозіума па тэхналогіях, якія падвышаюць канфідэнцыйнасць, і семінара ACM па канфідэнцыйнасці ў электронным грамадстве. Ён таксама з'яўляецца піянерам EFF і стыпендыятам ACM. На працягу трох дзесяцігоддзяў ён працаваў матэматыкам у Ваенна-марской даследчай лабараторыі ЗША, а таксама быў запрошаным навукоўцам у інстытута' ЗША і Еўропы.

Вашы ахвяраванні робяць магчымай гэтую публікацыю і нашу працу ў Tor.

Лепшы спосаб падтрымаць нашу працу - стаць штомесячным донарам.