PrivChat

гутарка пра тэхналогіі, правы чалавека,
і свабоду інтэрнэту, падрыхтаваная Праектам Tor

PrivChat – гэта серыя мерапрыемстваў па зборы сродкаў для Праекту Tor. У рамках PrivChat мы даем вам важную інфармацыю пра тое, што адбываецца ў сферы тэхналогіяў, правоў чалавека і свабоды інтэрнэту, запрашаючы экспертаў да камунікавання з нашай супольнасцю.


Раздзел #2 - Добрае, дрэннае і пачварнае ў абыходзе цэнзуры

Адсочваць

З кожным годам цэнзура ў інтэрнэце ўзрастае ва ўсім свеце. Урады і прыватныя кампаніі маюць магутныя інструменты для абмежавання інфармацыі і прадухілення сувязі паміж людзьмі, ад блакавання на ўзроўні сеткі да агульнанацыянальнага адключэння інтэрнэту. Многія людзі, групы і арганізацыі праводзяць інавацыйную працу па вывучэнні, вымярэнні і барацьбе з інтэрнэт-цэнзурай - і яны дапамагаюць мільёнам людзей больш рэгулярна і бяспечна падлучацца да інтэрнэту. Нягледзячы на гэтыя поспехі, мы сутыкаемся з добра фінансаванымі праціўнікамі, якія могуць выдаткаваць мільярды долараў на механізмы цэнзуры, і гонка ўзбраенняў працягваецца. Другі выпуск PrivChat з Tor будзе пра Добрае, Дрэннае і Пачварнае, што адбываецца ў першых шэрагах абыходу цэнзуры. У свеце, дзе цэнзурная тэхналогія становіцца ўсё больш складанай і купляецца і прадаецца паміж краінамі, расце і наша крэатыўнасць, каб вымераць цэнзуру і стварыць інструменты для яе абыходу, а таксама гатоўнасць людзей даць адпор. Але ці дастаткова гэтага? Якія бар'еры стаяць перад людзьмі і арганізацыямі, якія змагаюцца за свабоду Інтэрнэту?

Хост

Cory Doctorow

Electronic Frontier Foundation, MIT

Коры Дактораў - аўтар навуковай фантастыкі, актывіст і журналіст. Ён з'яўляецца аўтарам кніг RADICALIZED і WALKAWAY, навуковай фантастыкі для дарослых, графічнага рамана для моладзі пад назвай IN REAL LIFE, публіцыстычнай бізнес-кнігі INFORMATION DOO N'T WANT TO BE FREE, а таксама раманаў для моладзі, такіх як HOMELAND, PIRATE CINEMA і LITTLE BROTHER. Яго апошняя кніга - POESY THE MONSTRO SLAYER, кніга з малюнкамі для маладых чытачоў. Яго наступная кніга - ATTACK SURFACE, дарослы працяг LITTLE BROTHER. Ён вядзе штодзённы блог на Pluralistic.net. Ён працуе ў Electronic Frontier Foundation, з'яўляецца партнёрам даследчай лабараторыі Масачусецкага тэхналагічнага інстытуту, з'яўляецца запрошаным прафесарам інфарматыкі ў Адкрытым універсітэце, запрошаным прафесарам практыкі ў Школе бібліятэчнай і інфармацыйнай навукі Універсітэта Паўночнай Караліны і стаў адным з заснавальнікаў Адкрытай праваабарончаяйгрупы Вялікабрытаніі. Нарадзіўся ў Таронта, Канадзе, цяпер жыве ў Лос-Анджэлесе.

Удзельнікі

Felicia Anthonio

Арганізатар грамадскіх кампаніяў, кіраўнік #KeepItOn у Access Now

Феліцыя Антоніё супрацоўнічае з Access Now у якасці ўдзельніцы кампаніі #KeepItOn, глабальнай кампаніі, якая змагаецца супраць адключэння інтэрнэту. Кааліцыя #KeepItOn складаецца з больш чым 210 арганізацыяў па ўсім свеце. Перш чым далучыцца да Access Now, яна была супрацоўніцай праграмы ў Медыяфондзе Заходняй Афрыкі (MFWA), дзе яна каардынавала Афрыканскую біржу свабоды слова (AFEX), кантынентальную сетку арганізацый, якія займаюцца свабодай слова ў Афрыцы. Феліцыя ўзначальвала кампаніі AFEX па папулярызацыі свабоды выказвання меркаванняў, у тым ліку бяспеку журналістаў, доступ да інфармацыі і інтэрнэт-свабоды, а таксама лічбавыя правы з асаблівым акцэнтам на рэформах, якія шкодзяць свабодзе выказвання (афлайн і анлайн). Яна з'яўляецца стыпендыянткай Афрыканскай школы кіравання інтэрнэтам (AfriSIG) 2019 года. Феліцыя мае ступень магістра літаратуры, моваў і міжнародных справаў Арлеанскага ўніверсітэту, Францыя, і ступень бакалаўра французскай мовы і псіхалогіі Універсітэту Ганы.

Vrinda Bhandari

Юрысконсульт па судовых спрэчках, Фонд свабоды Інтэрнэту

Урында Бгандары - юрыст, які вядзе судовыя справы ў Нью-Дэлі (Індыя), спецыялізуецца ў галіне лічбавых правоў, тэхналогій і недатыкальнасці прыватнага жыцця. Яна ўдзельнічала ў судовых працэсах, звязаных з праектам біяметрычнай ідэнтыфікацыі асобы ў Індыі (Aadhaar), дадаткам для адсочвання кантактаў, распрацаваным урадам (Aarogya Setu), аднаўленнем Інтэрнэту ў Джаму і Кашміры, а таксама аспрэчваннем канстытуцыйнага рэжыму назірання і палажэнні аб крымінальнай адказнасці за абразу ў Індыі. Урында таксама кансультавала і прадстаўляла інтарэсы кліентаў у справах, звязаных з блакаваннем сайтаў, дыфамацыяй і падбухторваннем да ўзброенага паўстання. Урында - стыпендыят Родса, скончыла Оксфардскі ўніверсітэт са ступенню магістра права (BCL) і магістра дзяржаўнай палітыкі (MPP), а таксама атрымала дыплом бакалаўра права ў Нацыянальнай школе права Індыйскага ўніверсітэту, Бангалор.

Cecylia Bocovich

Распрацоўнік, Практ Tor

Сесілія – распрацоўніца праграмнага забеспячэння ў Праекце Tor, дзе яна займаецца распрацоўкай інструментаў для абыходу цэнзуры і пашырэннем магчымасцяў доступу да сеткі Tor для ўсіх карыстальнікаў. У 2018 годзе яна скончыла Універсітэт Ватэрлоа са ступенню доктара камп'ютарных навук і працягвае ўдзельнічаць у рабоце даследчай лабараторыі Cryptography, Security, and Privacy (CrySP) у якасці запрошанага даследчыка. Будучы аспіранткай, яна даследавала метады абыходу цэнзуры, якія супрацьстаяць магутным цэнзарам з машынным навучаннем, а таксама зручнасць выкарыстання інструментаў забеспячэння канфідэнцыйнасці. У цяперашні час яна з'яўляецца дырэктарам па кансультаванні Open Privacy, некамерцыйнай арганізацыі, якая займаецца распрацоўкай тэхналогіяў забеспячэння канфідэнцыйнасці, якія пашыраюць правы і магчымасці супольнасцяў і забяспечваюць згоду. Яна таксама дапамагла ініцыяваць, арганізаваць і ў цяперашні час з'яўляецца старшынёй камітэту па падрыхтоўцы матэрыялаў для часопіса Proceedings on Privacy Enhancing Technologies (PoPETs), мэтай якога з'яўляецца падтрымка і садзейнічанне публічнаму распаўсюджванню зыходнага коду і набораў даных для даследаванняў у сферы канфідэнцыйнасці.

Arturo Filastò

Кіраўнік і інжынер праекту, OONI

Артура стаў сузаснавальнікам Адкрытай абсерваторыі сеткавых перашкодаў (OONI) у 2011 годзе і ад таго часу з'яўляецца кіраўніком праекту і галоўным інжынерам. Раней ён працаваў з Праектам Tor у якасці распрацоўніка і стварыў шэраг іншых праектаў бясплатнага праграмнага забеспячэння, якія пашыраюць правы чалавека, такіх як GlobaLeaks. Ён таксама стаў сузаснавальнікам і займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Цэнтру лічбавых правоў чалавека Hermes. Артура вывучаў матэматыку і інфарматыку ў Універсітэце Рыма «La Sapienza».

Вашы ахвяраванні робяць магчымай гэтую публікацыю і нашу працу ў Tor.

Лепшы спосаб падтрымаць нашу працу - стаць штомесячным донарам.