Аўтарскія правы, Палітыка таварных знакаў і брэнда Праекту Tor ("Tor")
Апошняе абнаўленне: 1 лютага 2025 года
Дадзеная палітыка апісвае, калі вы можаце выкарыстоўваць нашы таварныя знакі і брэнды (разам — "Знакі Tor").
Дадзеная палітыка распаўсюджваецца на ўсе дазволеныя віды выкарыстання і дапаўняе любыя іншыя дазволы, якія мы маглі вам даць што выкарыстання нашых таварных знакаў.
Калі вы жадаеце выкарыстоўваць які-небудзь з таварных знакаў Tor спосабам, недапушчальным гэтай палітыкай, або спосабам, недапушчальным выключэннем з заканадаўства аб таварных знаках, такім як добрасумленнае выкарыстанне, калі ласка, звяжыцеся з намі, і мы будзем радыя разгледзець ваш запыт.
Незалежна спосабу дазволу на выкарыстанне, любая рэпутацыя, якая ўзнікла ў выніку выкарыстання таварных знакаў Tor, дзейнічае выключна на карысць Tor.
Аўтарскія правы
Аўтарскія правы на змест дадзенага сайту належаць: The Tor Project, Inc. Калі не пазначана іншае, аўтарскія правы на змест дадзенага сайту распаўсюджваюцца на падставе ліцэнзіі Creative Commons Attribution 4.0 International.
Гэта азначае, што вы абараняеце правы на таварны знак!?
Праект Tor — гэта некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца даследаваннямі дзеля далейшага развіцця супольнасці і распрацоўкай праграмнага забеспячэння і сеткі Tor для забеспячэння ананімнасці з мэтай прасоўвання правоў чалавека і забеспячэння бяспечнага камунікавання па ўсім свеце.
Tor стаў вядомы сваім праграмным пакетам і звязанай з ім сеткай ананімізуючых проксі-сервераў з onion-маршрутызацыяй, а таксама анлайн-дакументацыяй, інструкцыямі па ўзмацненні абароны ананімнасці і папярэджаннямі пра тое, што нават на дадзеным этапе ён застаецца эксперыментальным праграмным забеспячэннем.
Мы супрацоўнічаем з распрацоўнікамі, каб палепшыць праграмнае забеспячэнне і сетку, і актыўна заахвочваем даследнікаў дакументаваць атакі, каб дапамагчы нам яшчэ больш узмацніць абарону ананімнасці. Мы распаўсюджваем наша праграмнае забеспячэнне бясплатна, але патрабуем карэктнага пазначэння аўтарства.
Мы не хочам выглядаць як занадта зацыкленыя на пытанні таварных знакаў, але мы карыстаемся сваімі правамі, каб абараніць здольнасць грамадскасці распазнаваць праграмнае забеспячэнне і сэрвісы Tor, якія выконваюць свае важныя задачы.
Заканадаўства аб таварных знаках дапамагае нам гарантаваць, што назва Tor выкарыстоўваецца толькі ў сувязі з аўтэнтычным праграмным забеспячэннем для забеспячэння ананімнасці Tor і паслугамі, якія прапануе Tor, і толькі для аўтарызаваных мэтаў.
У рэшце рэштаў, каб надзейна абараніць сваю ананімнасць, людзі павінны мець магчымасць вызначыць крыніцу праграмнага забеспячэння, якое яны выкарыстоўваюць, каб быць у стане належным чынам улічваць яго моцныя і слабыя бакі.
Мы высока шануем давер, які нашы карыстальнікі аказваюць праграмнаму забеспячэнню і сэрвісам Tor, і абараняем свае правы на таварны знак, каб гарантаваць, што гэтыя чаканні будуць апраўданыя як сёння, так і ў будучыні.
Наш кіраўнічы прынцып што да таварных знакаў палягае ў тым, што любое выкарыстанне вамі таварных знакаў Tor не павінна ўводзіць у зман карыстальнікаў, а таварныя знакі Tor не павінны выкарыстоўвацца непраўдзівым або зманлівым чынам, або такім чынам, які сцвярджае або мае на ўвазе сувязь паміж намі і іншым праектам, калі такой сувязі не існуе.
Калі іншае не дазволена, вы не маеце права выкарыстоўваць знакі Tor такім чынам, каб гэта магло пагоршыць або іншым чынам пашкодзіць рэпутацыі Tor або добрай волі, што атаясамліваецца са знакамі Tor.
Гэта вялікая змена!?
Не. Новая палітыка ўдакладняе нашу папярэднюю палітыку і пашырае яе, адказваючы на некаторыя распаўсюджаныя пытанні, якія мы атрымалі, але не мае на мэце забараніць любое выкарыстанне, якое было дазволенае нашай папярэдняй палітыкай.
Калі вы лічыце, што ваша папярэдняе выкарыстанне зараз знаходзіцца пад забаронай, паведаміце нам, калі ласка!
Якія таварныя знакі ў Tor?
Тэрмін "таварны знак" уключае любое слова, назву, сімвал або прыладу, або любую іх камбінацыю, якія выкарыстоўваюцца фізічнай або юрыдычнай асобай для ідэнтыфікацыі і адрознення сваіх тавараў і паслугаў ад тавараў і паслугаў, якія прапануюць іншыя, і для пазначэння крыніцы або паходжання гэтых тавараў і паслугаў.
Так, напрыклад, вы можаце вызначыць, ці была ваша аперацыйная сістэма створана ў Рэдмандзе ці ў Куперціна, спасылаючыся на таварны знак аперацыйнай сістэмы; і ані Microsoft, ані Apple не змогуць выкарыстоўваць брэнды адзін аднаго, бо такое выкарыстанне звычайна выклікае блытаніну сярод спажыўцоў.
У ЗША і ў многіх іншых юрысдыкцыях не патрабуецца рэгістраваць таварны знак у дзяржаўных органах, перш чым заяўляць правы на яго.
Знакі Tor — гэта любыя таварныя знакі, якія належаць або выкарыстоўваюцца Tor, у тым ліку, але не абмяжоўваючыся імі:
• нашы тэкставыя таварныя знакі "Tor" і "Праект Tor"; і
• нашы лагатыпы "Tor" і "Tor Onion".
Гэты спіс можа абнаўляцца па меры стварэння або рэгістрацыі іншых таварных знакаў.
Выкарыстанне знакаў Tor
Калі вы маеце права выкарыстоўваць знакі Tor, дзейнічаюць наступныя агульныя патрабаванні:
Выкарыстоўваць дакладную назву таварнага знаку. Таварныя знакі Tor павінны выкарыстоўвацца ў іх дакладнай і найбольш актуальнай форме.
Іх нельга ні скарачаць, ні спалучаць з іншымі словамі.
Выкарыстоўваць як знак. Таварныя знакі, у тым ліку знакі Tor, з'яўляюцца прыметнікамі, і пры іх выкарыстанні заўсёды павінен быць указаны агульны тэрмін, які яны змяняюць, напрыклад, "праграмнае забеспячэнне", "сертыфікат" або "прадукт".
Ніколі не выкарыстоўвайце таварны знак як назоўнік, дзеяслоў або іншую частку мовы.
Адзначыць знак. Першае або найбольш прыкметнае згадванне таварнага знаку Tor павінна суправаджацца сімвалам «tm» ("™"), дзе гэта магчыма, каб паказаць, што гэта таварны знак; вы таксама можаце выкарыстоўваць сімвал "r у крузе" ("®"), калі дадзены таварны знак з'яўляецца зарэгістраваным таварным знакам.
Калі вы не ўпэўненыя, можна проста выкарыстоўваць сімвал "tm" ("™").
Пазначыць знак. Наступны тэкст паведамлення павінен знаходзіцца недзе побач з вашым першым або найбольш прыкметным згадваннем знаку Tor.
Калі гэта непрактычна, вы можаце замест гэтага дадаць яго на старонку з падзякамі:
[Знак Tor, на які вы спасылаецеся] з'яўляецца таварным знакам Праекту Tor; усе правы абароненыя.
Вы таксама павінны дадаць спасылку на афіцыйны сайт Tor, адрас: https://torproject.org, каб карыстальнікі маглі самастойна праверыць першакрыніцу Tor, і, калі іншае не ўзгоднена, заўвагу, якая паказвае, што ваш праект не спансуецца Праектам Tor.
Напрыклад: "Дадзены прадукт не падтрымліваецца, не спансуецца і не звязаны з Праектам Tor".
Асаблівыя патрабаванні да выкарыстання
У нас таксама ёсць некаторыя дадатковыя патрабаванні, якія прымяняюцца да канкрэтных выпадкаў выкарыстання, і наступнае тычыцца некаторых з найбольш распаўсюджаных сітуацыяў, у якіх вам можа спатрэбіцца выкарыстанне знаку Tor.
Пэўныя віды асабістага, некамерцыйнага выкарыстання
Вы можаце выкарыстоўваць знакі Tor, каб выказаць сваю прыхільнасць да нашага праекту праўдзівым, асабістым і некамерцыйным чынам у рэальным жыцці — напрыклад, на футболках, налепках, кандытарскіх вырабах і іншых рэчах, якімі вы дзеліцеся з сябрамі. Калі вы хочаце выкарыстоўваць знакі Tor у камерцыйных мэтах або ў інтэрнэце на такіх рэчах (напрыклад, прадаваць футболкі са знакамі Tor на канферэнцыі або раздаваць ці прадаваць футболкі са знакамі Tor у інтэрнэце), вы павінны спачатку атрымаць наш пісьмовы дазвол.
Кожны раз, калі вы карыстаецеся знакам Tor, просім дасылаць нам узор — мы будзем радыя пабачыць, што вы робіце!
Выкарыстанне ў назвах даследчых працаў
Tor мае актыўную даследчую супольнасць, якая вывучае атакі на ананімнасць і абарону яе, удасканаленне дызайну, уплыў на грамадства і шэраг іншых тэмаў.
Мы лічым цудоўным, што прафесары і іншыя даследнікі працягваюць рабіць свой унёсак у развіццё нашай супольнасці, і мы нават атрымалі фінансаванне ад Нацыянальнага навуковага фонду, каб дызайн і код Tor заставаліся зручнымі для даследнікаў.
У бібліяграфіі наконт ананімнасці на сайце freehaven.net/anonbib пералічаныя многія даследчыя працы, у назвах якіх выкарыстоўваюцца назвы, вытворныя ад Tor: Torsk, DefenestraTor, Tortoise, LASTor, Torchestra, StegoTorus і іншыя.
Паколькі аўтары такіх даследчых працаў не імкнуцца атрымаць з іх прыбытак, і (паколькі гэта проста працы, а не прадукты), яны не ўводзяць карыстальнікаў Tor у зман, каб тыя выкарыстоўвалі патэнцыйна небяспечнае праграмнае забеспячэнне або куплялі паслугі, якія, на іх думку, паходзяць ад Tor, таму мы лічым, што выкарыстанне знаку Tor у назвах даследчых працаў з'яўляецца дапушчальным выкарыстаннем без уліку таварнага знаку ці добрасумленным выкарыстаннем.
Тым не менш, калі даследчая праца пастаўляецца разам з праграмным забеспячэннем, і гэтае праграмнае забеспячэнне можа патэнцыйна ўвесці ў зман людзей (карыстальнікаў або іншых даследнікаў) адносна таго, ці было яно напісанае або ўхваленае праектам Tor, або калі такое выкарыстанне ўводзіць у зман, тады яна павінна атрымаць наш выразны дазвол.
Назвы праектаў і прадуктаў, гандлёвыя маркі, даменныя імёны, блокчэйны або віртуальныя токены і імёны інтэрнэт-акаўнтаў
З прычыны характару нашай працы вельмі важна, каб карыстальнікі маглі адрозніваць наша афіцыйнае праграмнае забеспячэнне і паслугі ад праграмаў і паслугаў трэціх асобаў, нават калі гэтыя паслугі маюць выдатную якасць, таму вы не можаце выкарыстоўваць таварныя знакі Tor у любой назве праекту або прадукту, назве праграмнага забеспячэння, гандлёвай назве, таварным знаку, даменным імя, віртуальным або валютным токене, назве або сімвале праекту, або імя інтэрнэт-акаўнту, калі на гэта няма дазволу ў пісьмовай форме.
Напрыклад, назва праграмы "BROWSER X – падлучыцеся да сеткі Tor!" або скарот "@BrowserX-Tor" не дапускаюцца, бо спажыўцы, якія ўбачаць такія варыянты выкарыстання, хутчэй за ўсё, падумаюць, што гэта афіцыйныя сэрвісы або акаўнты Tor. Даменныя імёны, такія як "TorHelpDesk.com", або група ў сацыяльных сетках "Tor Help Desk" таксама могуць выклікаць блытаніну.
Калі вы жадаеце выкарыстоўваць знакі Tor у любым праекце, назве прадукту, назве праграмнага забеспячэння і г.д., або як іх частка, звяжыцеся з намі, каб абмеркаваць запланаванае выкарыстанне перад пачаткам, і мы паглядзім, што можна будзе зрабіць.
Звярніце ўвагу, што нам трэба быць крыху звышабароненымі, таму выкарыстанне такога тыпу рэдка дазваляецца.
Вытворнае праграмнае забеспячэнне
Шмат якія праграмныя прадукты Tor выходзяць з адкрытым зыходным кодам, што азначае, што вы можаце змяняць і мадыфікаваць наш зыходны код, каб ён лепш адпавядаў вашым патрэбам.
У тое жа час праграмнае забеспячэнне, якое вы змянілі, адрозніваецца ад праграмнага забеспячэння, створанага Tor, і, як паказана вышэй, вы не можаце выкарыстоўваць таварныя знакі Tor у вашым вытворным праграмным праекце або назве прадукту, або як іх частку, або выкарыстоўваць любы брэнд, які можа выклікаць блытаніну адносна яго крыніцы ці паходжання.
Калі вы змяняеце праграмнае забеспячэнне Tor, вы не можаце распаўсюджваць змененае праграмнае забеспячэнне пад брэндам Tor або пад любым таварным знакам Tor.
Паслугі, звязаныя з праграмным забеспячэннем і паслугамі Tor
Калі вы прапануеце тавары або паслугі, звязаныя з таварамі або паслугамі Tor (напрыклад, ваша праграмнае забеспячэнне ўзаемадзейнічае з сеткай Tor), вы можаце выкарыстоўваць слоўныя таварныя знакі Tor (але не лагатыпы або дызайнерскія знакі, калі іншае не дазволена ў пісьмовай форме) для праўдзівага апісання вашай прапановы, пакуль вы не парушаеце патрабаванні да выкарыстання таварных знакаў Tor або не робіце нічога, што можа ўвесці кліентаў у зман, прымусіўшы іх думаць, што ваша прапанова з'яўляецца афіцыйнай прапановай Tor або што Tor мае якія-небудзь непасрэдныя дачыненні з вашай арганізацыяй.
Напрыклад, вы можаце праўдзіва апісаць свае паслугі як "забеспячэнне доступу трэціх асобаў да сеткі Tor" або "Неафіцыйныя службы падтрымкі для карыстальнікаў Tor".
Аднак тыя ж прапановы будуць несанкцыянаванымі, калі іх называць "паслугамі доступу да Tor" або "паслугамі падтрымкі Tor Help", бо такія фармулёўкі могуць выклікаць блытаніну адносна таго, хто прадстаўляе такія паслугі.
Увогуле, выкарыстанне тэрміну "неафіцыйны" — выдатны спосаб папярэдзіць спажыўцоў, што ваш праект адрозніваецца ад нашага. У выпадку сумневаў варта прадставіць больш, а не менш тлумачэнняў і інфармацыі, бо карыстальнікі Tor любяць быць інфармаванымі, і прадстаўленне дадатковай інфармацыі можа дапамагчы гарантаваць, што ваша прапанова не выкліча блытаніны.
Выкарыстанне лагатыпу
Калі ў вас ёсць пісьмовы дазвол на выкарыстанне лагатыпу /графічнага знаку Tor, напрыклад, нашага лагатыпу "Tor Onion", вы павінны выкарыстоўваць яго ў тым выглядзе, у якім ён даступны па адрасе https://styleguide.torproject.org/brand-assets.
Вы не маеце права змяняць колер, шрыфт, прапорцыі або любы іншы аспект нашага лагатыпу.
Вы таксама павінны аддзяляць наш лагатып ад іншага кантэнту, якім вы карыстаецеся, і не можаце рабіць наш лагатып найбольш прыкметным элементам ў вашым выкарыстанні, за выключэннем выпадкаў асабістага, некамерцыйнага выкарыстання, дазволенага вышэй.
Паведамленне аб злоўжыванні таварным знакам
Калі ласка, паведамляйце пра любое неналежнае выкарыстанне таварных знакаў Tor на адрас tor-brand@rt.torproject.org і дасылайце нам як мага больш інфармацыі пра выкарыстанне, якое, на вашу думку, можа быць парушэннем нашых правоў.
Мы будзем праводзіць расследаванне выкарыстання і, пры неабходнасці, рабіць адпаведныя захады.
Пытанні
Калі вы жадаеце выкарыстоўваць знакі Tor спосабам, які не ахоплены дадзенай палітыкай, або калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні датычна нашай палітыкі, калі ласка, звяжыцеся з намі